Дзень беларускай мовы ў нашым дзіцячым садку!

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды Дня роднай мовы ў нашым дзіцячым садку былі праведзены мерапрыемствы на тэму: “Каб мова родная гучала”. Дэвіз гэтага дня: “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”

Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове; выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленасці да роднага слова- гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы. Сённяшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне, ён быў яркім, насычаным і запамінальным!

Рубрики: Uncategorized

Яндекс.Метрика